Мае артыкулы пра рознае
Чорная ліса ў ведзьмінай хаце. Частка першая
Не магу спыніцца, каб перавесьці дых. Колькі гадоў я заганяў таго ваўкалака, а сёньня пашанцавала. Пачвара трапіла ў пастку, ды я параніў яе стрэлам. Бачу праз прыцэл, як кульгае. Усё спрабавалі супраць яго. Сабакамі травілі, дык сабакаў забіваў. Сьцяжкі вешалі па лесе – празь іх скакаў як нічога ніякага. Зь верталёту спрабавалі высачыць, але таксама не даваўся, раптоўна хаваўся кудысь ды ўсё. А цяпер во, нібы ў жарт, у пастку на мядзьведзя зайшоў, якую хтосьці іншы паставіў раней. ...